Максім Багдановіч
«Пагоня»Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць…Мацi родная, Мацi-Краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.